20 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Блукаюць па Экспабелу, уцяпляюцца»: менскія рынкі апанавалі нелегальныя мігранты

1
«Блукаюць па Экспабелу, уцяпляюцца»: менскія рынкі апанавалі нелегальныя мігранты
Фото: AFP

Для пераходу мяжы ў пакетах ва ўсіх - тоўстыя пальчаткі.

Падпісчыкі тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДом» паведамляюць пра вялікую колькасць людзей, падобных да мігрантаў, на менскіх рынках і за МКАДам.

«Блукаюць па Экспабелу, уцяпляюцца. Для пераходу мяжы ў пакетах ва ўсіх тоўстыя пальчаткі (хутчэй за ўсё для калючага дроту)», - пішуць відавочцы.

На рыбалоўным рынку Ждановічы таксама заўважылі рэзкі наплыў людзей арабскай знешнасці, якія скупляюць танныя палаткі, спальныя мяшкі, курткі, штаны, шкарпэткі, боты. Са слоў прадаўцоў, апошні тыдзень яны ідуць несупыннай чарадой, і іх пастаянна суправаджае перакладчык. Ён дапамагае выбіраць тавар, а калі трэба - перакладае на арабскую і з арабскай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках