19 красавiка 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На вуліцы +5. У шпіталях і дзіцячых садках холадна так, што проста жах»

4
«На вуліцы +5. У шпіталях і дзіцячых садках холадна так, што проста жах»

Беларусы распавялі пра правальны пачатак новага ацяпляльнага сезона.

Рэзкае пахаладанне ў верасні вымусіла камунальнікаў раней пачаць чарговы ацяпляльны сезон. У ЖКГ запэўнілі, што ў цэлым да гэтага гатовыя. Аднак чытачы belsat.eu паведамляюць, што не ўсюды ацяпленне падключылі згодна з графікам.

Менск

Менская гарадская жыллёвая гаспадарка паведаміла, што ацяпленне ў сталіцы запускаецца ў адпаведнасці з графікам. Аднак менчукі распавялі, што часцяком ацяпленне ўключалі са спазненнем.

«Цяпло ў кватэры ў Малінаўцы так і не далі. Паводле графіку Менгарвыканкама, павінны былі даць ўчора. Зараз у кватэры 16,5 градусаў».

«Не выконваецца графік падключэння ацяплення, размешчаны на сайце Менгарвыканкама. Дамы ў Малінаўцы, якія павінны былі падключыць да ацяплення 23-га дня, усё яшчэ не падключылі».

«У Лошыцы таксама не далі цяпло згодна з графікам, у кватэрах халодна. Што гэта? Проста не ўзгаднілі графік з камунальнікамі, або камунальнікі зладзілі дэмарш? Проста няма людзей, каб выканаць графік? Ці не гатова абсталяванне?»

Менчукі паведамляюць, што камунальнікі парушаюць графік падлучэння да ацяплення і на карысць жыхароў. У некаторых дамах Паўднёвага Захаду цяпло далі на дзень раней графіка Менгарвыканкама.

На фоне халадоў актуальнымі сталі і выключэнні гарачага водазабеспячэння.

«У раёне Вяснянкі цэлы дзень адсутнічае гарачая вада. У службу 115 датэлефанавацца цалкам немагчыма. З 9 раніцы знікла вада, потым сказалі, што гарачая ёсць, але з крана цячэ халодная. Добра, што ацяпленне ўключылі»

Магілёў

Праблемы з гарачай вадой і ацяпленнем назіраюцца не толькі ў сталіцы. Праз прарыў цепласеткі ў двух буйных спальных раёнах Магілёва (8-мы Цагляны і 30 гадоў Перамогі) два дні не было гарачай вады і цяпла. Жыхары сцвярджаюць, у некаторых кватэрах вільготнасць такая, што шпалеры адстаюць ад сцен.

«У 115 спачатку абяцалі, што ліквідуюць паломку ўчора, затым - што справяцца сёння да 5-й вечара, а цяпер запэўніваюць, што ўсё будзе гатова да 9 раніцы заўтра. Калі за пятніцу не зробяць, далей будуць выходныя, і давядзецца чакаць новага тыдня».

Баранавічы

Без гарачай вады і ацяплення засталіся і жыхары Баранавічаў. Там за цэлае лета камунальнікі не паспелі зрабіць урэзку новай інжынернай сеткі мікрараёна Паўночны-2 у магістраль ЦЭЦ. У выніку гэтая праца выконваецца зараз, таму жыхары на 10 дзён засталіся без гарачай вады і ацяплення.

«На вуліцы +5. У бальніцах, дзіцячых садках, школах холадна так, што проста жах. У дзяцей мерзнуць рукі на ўроках. І гэта ў той час, калі лютуе каранавірус і пачалася новая хваля захворванняў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках