24 красавiка 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» знаходзіцца на мяжы калапсу перад снежаньскімі санкцыямі

22
«Беларуськалій» знаходзіцца на мяжы калапсу перад снежаньскімі санкцыямі

Пратэстныя настроі распаўсюджваюцца нават сярод кіраўнікоў.

«Беларуськалій» - на мяжы калапсу перад снежаньскімі санкцыямі. Грошай на новае абсталяванне няма!

Пра гэта паведаміў Страйкам ААТ «Беларуськалій».

Кіраўніцтва ўсімі сіламі спрабуе паспець выканаць абавязанні ў кантрактах да пачатку дзеяння санкцый ЗША - 8 снежня.

Для гэтага і без таго далёка не свежае абсталяванне выкарыстоўваецца на знос, а запчастак няма, бо замежныя фірмы адмаўляюцца пастаўляць іх, каб не патрапіць пад другасныя санкцыі ў будучыні.

Дайшло да таго, што на ўсім прадпрыемстве адсутнічае стужка для канвеераў, таму іх латаюць агрызкамі старой або тым, што трапіцца пад руку.

На некаторых рудаўпраўленнях начальства інфармуе рабочых, што прадпрыемства будзе стабільна працаваць да канца верасня, а «далей пабачым».

На тыдні гендырэктар сустракаўся з брыгадзірамі ачышчальных і праходніцкіх комплексаў на прадмет страйкавых настрояў. На пытанне «як мы будзем жыць у наступным годзе» ён адказаў: «Пакуль гэты не скончыўся».

Некаторыя кіраўнікі абураныя станам спраў і прамым тэкстам кажуць, што нелегітымны вядзе прадпрыемства да развалу.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках