24 красавiка 2024, Серада, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі групу крыві, найбольш абароненую ад каранавіруса

6
Лекары назвалі групу крыві, найбольш абароненую ад каранавіруса

Таксама стала вядома, з якой групай часцей за ўсё захворваюць на COVID-19.

Вядомы расейскі лекар-кардыёлаг і тэлевядоўца Аляксандр Мяснікоў распавёў, як група крыві можа паўплываць на развіццё розных захворванняў, паведамляе kp.by.

Так, са слоў лекара, язва страўніка часцей за ўсё сустракаецца ў людзей з першай групай крыві, рак - страўніка - ва ўладальнікаў другой групы крыві. Да рака падстраўнікавай залозы часцей схільныя прадстаўнікі трэцяй і чацвёртай груп крыві.

Што тычыцца каранавіруснай інфекцыі, то, паводле назіранняў Мяснікова, ёю часцей хварэюць людзі з другой групай крыві, а вось тыя, у каго першая група, найбольш абаронены ад ковіда.

Але пры гэтым лекар сказаў, што ёсць людзі, якія ўвогуле ніколі не захварэюць на ковід, і гэта не толькі першая група. А ёсць і наадварот суперусхільныя да захворвання людзі - тыя, у каго ў арганізме вялікая колькасць рэцэптараў, якія рэагуюць на каранавірус. Такіх людзей няшмат, але яны менш за ўсё абаронены ад каранавіруснай інфекцыі і смяротных зыходаў ад яе.

Распавёў Мяснікоў і пра генетыку, якая ўплывае на працягласць жыцця.

- Яна настолькі моцная, што як ты ні губіш сябе, генетыка перамагае. І ўсе, хто дажылі да сто гадоў, гэта людзі, якім пашанцавала выйграць у гэтую генетычную латарэю, - кажа лекар. Ён заўважыў, што ў тых, хто мае прамых сваякоў, якія пражылі 100 і больш гадоў, у 17 разоў большая імавернасць дажыць да такога ўзросту, чым у астатніх.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках