25 красавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі самае старажытнае ў свеце ўпрыгожванне

Навукоўцы знайшлі самае старажытнае ў свеце ўпрыгожванне

Яно таксама з'яўляецца самым раннім сведчаннем невербальнай камунікацыі людзей.

Навукоўцы адзначаюць, што гэтая знаходка - самае ранняе сведчанне формы невербальнай камунікацыі людзей.

У Марока археолагі выявілі самае старажытнае ўпрыгожванне ў свеце, узрост якога складае амаль 150 тысяч гадоў. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Паведамляецца, што старажытныя каралі, зробленыя з ракавінак марскіх слімакоў, выявілі ў ваколіцах Эс-Сувейра, мараканскага партовага горада.

Усяго знойдзена 33 пацеркі, дыяметр кожнай з іх блізу сантыметра. Навукоўцы мяркуюць, што яны былі прышытыя да адзення або іх насілі на вяроўцы.

Са слоў вядучага аўтара даследавання Стывена Куна, гэта самы ранні вядомы доказ невербальнай формы камунікацыі.

«Знаходка кажа пра тое, што людзі пачалі самавыражацца з дапамогай упрыгожванняў і іншых прадметаў нашмат раней, чым уважалася дагэтуль», - сказаў Кун.

Раней самымі старажытнымі ўпрыгожваннямі лічыліся каралі неандэртальцаў з Харватыі, узрост якіх вар'іраваўся ў межах 135 тысяч гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках