16 красавiка 2024, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі шасцярых «правадыроў», якія дапамагалі мігрантам перасякаць мяжу з боку Беларусі

3
У Польшчы затрымалі шасцярых «правадыроў», якія дапамагалі мігрантам перасякаць мяжу з боку Беларусі

За дзень у краіну спрабавалі трапіць 259 нелегалаў.

За апошні дзень у Польшчу праз мяжу з Беларуссю спрабавалі трапіць 259 мігрантаў, паведамляе памежная служба Польшчы.

Польскія памежнікі паведамляюць, што былі затрыманыя 18 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу: 17 іракцаў і адзін грамадзянін Конга. Астатнія спробы былі папярэджаныя. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі арыштаваныя шасцёра замежнікаў: трое з Ірака і па адным з Індыі, Сірыі і Расеі.

Раней сойм Польшчы ўхваліў папраўкі ў заканадаўства аб іншаземцах і выдаванні ім абароны. Цяпер мігрантаў, затрыманых у гэтай краіне за незаконнае перасячэнне знешняй мяжы Еўразвязу, будуць высылаць і накладваць часовую забарону на ўезд у краіны шэнгенскай зоны.

Нагадаем, пасля моцнага росту колькасці спроб незаконна перасекчы мяжу з усходняга боку Літва, Латвія і Польшча сталі разварочваць мігрантаў і адпраўляць туды, адкуль яны прыбылі - у Беларусь. Памежны кантроль гэтых краін паставілі на ўзмоцнены рэжым, але плынь мігрантаў працягваецца.

У жніўні сёлета 1935 замежнікаў спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу. 1175 з іх памежная служба развярнула на мяжы, а 760 замежнікаў былі затрыманыя і змешчаныя ў міграцыйныя цэнтры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках