29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мала хто можа так цвеліць Пуціна»

2
«Мала хто можа так цвеліць Пуціна»
ФОТА: GETTY IMAGES

Экс-кіраўнік МЗС Украіны распавёў пра эпоху Ангелы Мэркель.

Экс-міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін напісаў пра выбары ў парламент Нямеччыны і завяршэнні эры канцлеркі Ангелы Мэркель:

- Завяршаецца «эпоха Мэркель». 26 верасня ў Нямеччыне выбіраюць парламент. Пасля 16 гадоў кіравання канцлеркі Ангелы Мэркель краіна вызначыць яе пераемніка.

Пасля выбараў яна яшчэ некалькі месяцаў будзе заставацца канцлеркай, але гэта ўжо пераходны перыяд. Я напішу пра яе пасля выбараў, не варта пачынаць ацэньваць яе эпоху перад імі.

Мэркель дакладна не знікне з палітычнага абсягу. Вельмі імаверна, што мы яшчэ будзем прасіць яе пры неабходнасці гаварыць з Пуціным. Яна адна з зусім нямногіх, хто можа Пуціна цвеліць.

У канцы доўгіх перамоў Мэркель папрасіла прынесці піва і перад Пуціным паставілі бутэльку Радэбергер, што гатуецца непадалёк ад Дрэздэна, дзе ён служыў у рэзідэнтуры КДБ. Кпіны яму не спадабаліся.

Падчас Нармандскага саміту ў Бэрліне ў канцы доўгіх перамоў Мэркель папрасіла прынесці піва і перад Пуціным паставілі бутэльку Радэбергер - піва, якое гатуецца непадалёк ад Дрэздэна, дзе ён служыў у савецкі час ў рэзідэнтуры КДБ. Кпіны Пуціну не спадабаліся, піва ён піць не стаў, а вось усміхацца адразу перастаў.

Не ведаю, колькі ў свеце кіраўнікоў краін, якія могуць кпіць з Пуціна, а вось Мэркель можа. Таму не проста так яна «любімы» кіраўнік краіны для ўкраінцаў - яна падабаецца больш чым 70% украінцаў, паводле апошніх апытанняў. Мы яшчэ будзем сумаваць па Мэркель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках