25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Кібер-партызаны выкарыстоўваюць супраць рэжыму сур'ёзную сучасную зброю

8
Валерый Карбалевіч: Кібер-партызаны выкарыстоўваюць супраць рэжыму сур'ёзную сучасную зброю

Эпоха ананімнасці для лукашэнкаўцаў скончылася.

У пачатку гэтага тыдня беларускія кібер-партызаны апублікавалі «мапу даносаў». Яна складзеная на падставе званкоў «неабыякавых грамадзян» у міліцыю ў жніўні мінулага года. На ёй можна знайсці адрасы, імёны і прозвішчы даносчыкаў, а таксама змест даносу.

«Кібер-партызаны робяць свой унёсак у грамадзянскае супрацьстаянне, выкарыстоўваючы інструменты сучаснай эпохі. Сваёй дзейнасцю яны даюць зразумець, што часы ананімнасці ўжо скончыліся. Рана ці позна ўсё выходзіць вонкі, усё становіцца вядома», - пракаментаваў сітуацыю для «НГ» палітолаг Валерый Карбалевіч.

«Гэта сур'ёзная сучасная зброя», - кажа экспэрт аб метадах, якія выкарыстоўваюцца кібер-партызанамі. Многіх разуменне непазбежнасці пакарання змушае сысці з органаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках