25 красавiка 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты пацярпелі разгромную паразу ў ААН

25
Лукашысты пацярпелі разгромную паразу ў ААН

Байдэн не дае свету забыцца пра дыктатуру ў Беларусі.

На Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якая прайшла на гэтым тыдні, з рэзкай крытыкай беларускага рэжыму праз палітычныя рэпрэсіі і міграцыйны крызіс выступілі прэзідэнты ЗША, Польшчы, Латвіі і Літвы.

Джо Байдэн заявіў, што Беларусь, Малдова, Венесуэла, Куба і Сірыя - краіны, якія знаходзяцца на «пярэднім краі бітвы паміж дэмакратыяй і аўтакратыяй»:

«Будучыня належыць тым, хто вызваляе патэнцыял свайго народа, а не тым, хто яго душыць».

Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа абвінавацілі Лукашэнку ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕЗ і нагадалі пра рэпрэсіі ў Беларусі.

Эгілс Левітс заявіў, што «Беларусь эксплуатуе і падстаўляе пад рызыку безабаронных людзей з розных рэгіёнаў, каб дэстабілізаваць Еўропу».

Udf пацікавіўся ў экспэртаў: якое значэнне маюць заявы шэрагу прэзідэнтаў для сітуацыі ў Беларусі?

«Рана ці позна будзе і практычная карысць ад такіх выступаў»

Сябра палітрады АГП Леў Марголін адзначыў:

«Выступы, якія прагучалі - гэта палітычнае асуджэнне, гэта прыцягненне ўвагі да беларускага рэжыму ва ўсім свеце. Важна, што прэзідэнт ЗША назваў рэжым Лукашэнкі ў шэрагу іншых самым рэпрэсіўным. І зразумела, чаму пра Беларусь выказаліся краіны-суседзі, якіх дзеянні беларускіх уладаў тычацца самым непасрэдным чынам».

«Усякае прыцягненне ўвагі да сітуацыі ў Беларусі важнае, бо не дае забыць аб праблемах, якія ніяк не развязваюцца, хоць сёй-той у Менску вельмі хацеў бы гэтага. Ёсць сэнс у тым, каб у прысутнасці дэлегацый дзвюх соцень краін яшчэ раз завастрыць пытанне. Як кажуць, і кропля камень точыць. Рана ці позна будзе і практычная карысць ад такіх выступаў», - мяркуе Марголін.

«Словы Макея - досыць слабы аргумент»

Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» і доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч адзначыў:

«Наступствам гэтых выступаў будзе ўзмацненне ўнутрыпалітычнай ізаляцыі беларускіх уладаў у рамках міжнародных арганізацый, абмежаванне іх дзейнасці ў пэўных накірунках, камітэтах. Гэта дрэнна ўплывае на імідж: зразумела, што многія краіны звяртаюць увагу на тое, што кажуць заходнія краіны аб тым ці іншым рэжыме», - мяркуе Казакевіч.

На ягоную думку, выступ Макея пра «харчовую бяспеку» не здольны паўплываць на пазіцыю іншых краін.

«Ягоныя словы - досыць слабы аргумент. Калійныя ўгнаенні ў Беларусі набывае невялікая колькасць краін. Ёсць пастаўшчыкі ў іншых дзяржавах. Не думаю, што такая аргументацыя здольная паўплываць на стаўленне да беларускага рэжыму і санкцый супраць яго», - сказаў Казакевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках