29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшаву пачалі засаджваць кветкамі, каб вярнуць у горад пчол, чмялёў і матылькоў

12
Варшаву пачалі засаджваць кветкамі, каб вярнуць у горад пчол, чмялёў і матылькоў

Мэрыя польскай сталіцы нават запусціла мабільнае прыкладанне.

У Варшаве разбілі дваццаць кветкавых «астраўкоў», засаджаных шалфеем, васількамі і стакроткамі. Такім чынам у горад хочуць вярнуць матылькоў, пчол і іншых насякомых-апыляльнікаў, паведамляе «Европульс».

Плошча кожнага астраўка - дзесяць квадратных метраў. На думку навукоўцаў Чэшскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук у Празе, гэтага дастаткова, каб істотна павялічыць колькасць насякомых.

У сучасных гарадах «зялёныя зоны» - гэта, як правіла, тэрыторыі з коратка стрыжанымі газонамі. На іх апыляльнікі не могуць знайсці сабе пражытак, і праз гэта іх колькасць імкліва скарачаецца.

Знікненне насякомых-апыляльнікаў ставіць пад пагрозу існаванне раслін і дрэў (а такіх - больш за 80%), якія маюць патрэбу ў апыленні. Гэта значыць, праз памяншэнне колькасці пчол мы не толькі пазбавімся мёду, але і сутыкнёмся з дэфіцытам большасці гародніны, садавіны, ягад, травы і арэхаў.

У Варшаве плануюць і далей разбіваць новыя кветкавыя «астраўкі». Для таго, каб выбраць правільныя месцы для іх, мэрыя горада нават запусціла мабільнае прыкладанне. З яго дапамогай жыхары польскай сталіцы змогуць паведаміць пра месцы, дзе яны часцей за ўсё заўважаюць пчол, чмялёў і матылькоў.

Каб паказаць важнасць апыляльнікаў для планеты, сёлета Еўракамісія адкрыла віртуальны Парк апыляльнікаў. «Наведаўшы» парк, можна даведацца пра тое, што здарыцца з планетай, калі на ёй не будзе насякомых-апыляльнікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках