25 красавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін гатовы сустрэцца з Зяленскім, але ёсць адзін нюанс

13
Пуцін гатовы сустрэцца з Зяленскім, але ёсць адзін нюанс

Пазіцыю Крамля агучыў Пяскоў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Але пазіцыя Кіева што да менскіх пагадненняў з'яўляецца каменем перапоны для арганізацыі такой сустрэчы.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Ну так, прэзідэнт Расейскай Федэрацыі, што называецца, быў гатовы ўчора. І тут камень перапоны які? Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі работа ў рэалізацыі менскага комплексу захадаў зайшла ў тупік», - адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Ён удакладніў, што гэты тупік звязаны толькі з пазіцыяй Украіны.

«Украіна не хоча выконваць менскія дамоўленасці, Украіна хоча менскія дамоўленасці замяніць чымсьці яшчэ, не называючы гэта сваімі словамі», - дадаў ён.

Нагадаем, раней Пяскоў казаў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага можа адбыцца тады, калі будзе ўзгоднены парадак дня, а прэзідэнты павінны зразумець, пра што ім размаўляць на саміце.

У сваю чаргу ўкраінскі прэзідэнт падчас паездкі ў ЗША заявіў, што сустрэнецца з Пуціным, калі той будзе гатовы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках