21 кастрычнiка 2021, Чацвер, 15:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусік аддаў Джошуа чэмпіёнскія паясы пасля бою

2
Вусік аддаў Джошуа чэмпіёнскія паясы пасля бою

Відэафакт.

Украінскі баксёр Аляксандр Вусік пасля бою з брытанцам Энтані Джошуа аддаў спаборніку чэмпіёнскія паясы. Адпаведнае відэа ў Instagram апублікаваў трэнер Вусіка Сяргей Лапін.

Адразу пасля паядынку Вусік наведаў распранальню Джошуа і аддаў яму паясы.

Падчас сустрэчы з украінцам Джошуа сказаў: «Неўзабаве ўбачымся», на што Вусік адказаў узаемнасцю. Такім чынам брытанец намякнуў на рэванш.

Вусік аддаў тытулы Джошуа, бо чэмпіёнскія паясы ў боксе з'яўляюцца імяннымі. Вусіку неўзабаве зробяць ягоныя асабістыя паясы, а гэтыя застануцца брытанцу на памяць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».