25 красавiка 2024, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр беларускі футбаліст Сяргей Герасімец

1
Памёр беларускі футбаліст Сяргей Герасімец

Яму было 55 гадоў.

Экс-паўабаронца нацыянальнай каманды Беларусі, менскага «Дынама» і «Зеніту» Сяргей Герасімец памёр ва ўзросце 55 гадоў, паведамляе «Трибуна».

«Ён трэніраваў каманду «Ядро». Учора гулялі матч за званне чэмпіёна Паўночнага Захаду. Гэта дае права праходзіць рэгістрацыю для прафесіяналаў. Каманда Герасімца перамагла з лікам 2:1 клуб «Алмаз Антэй». Яго самога выдалілі.

А ўначы трэнера не стала. Зусім неспадзявана. Жонка Таня кажа, прыйшоў дадому шчаслівы. Смяяліся. А потым узяў і ўпаў», - паведаміў журналіст Кірыл Лягкоў.

Герасімец - найлепшы футбаліст Беларусі 1993 года. Чэмпіён Беларусі (1992 года, 1993 года, 1994 года) і ўладальнік Кубка Расеі-1999.

Ён забіў адзіны гол у гульні Беларусь - Нідэрланды (1:0) у адборачным матчы Еўра-1996.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках