29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец звярнуўся з турмы да новага мітрапаліта Юзэфа Станеўскага

1
Павел Севярынец звярнуўся з турмы да новага мітрапаліта Юзэфа Станеўскага

Палітык заклікаў не змяншаць колькасць беларускай мовы ў касцёле.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец даслаў з турмы віншаванне дапаможнаму біскупу Гарадзенскаму Юзэфу Станеўскаму з нагоды абрання яго на пасаду арцыбіскупа Менска-Магілёўскага.

«Вашы папярэднікі шмат зрабілі для таго, каб даручыць вам багатую спадчыну. Будзьце вартыя яе: гэта няпроста», - піша сустаршыня БХД у лісце, тэкст якога прыводзіць ягоная жонка.

Палітык заклікаў не змяншаць колькасць беларускай мовы ў касцёле.

«Мы бачым шмат зла навакол і молім Пана, каб ён хутчэй ператварыў гэтае зло на карысць. У сённяшні нялёгкі час пастыр авечак Божых павінен быць мужным, не ісці на змовы са злом, абараняць праўду, веру, свабоду і жыццё сваёй паствы. Бойцеся Бога і больш нікога!» - заклікаў Павел Севярынец.

14 верасня было абвешчана аб прызначэнні ў Беларусі новага арцыбіскупа Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ім стаў дапаможны Гарадзенскі біскуп Юзаф Станеўскі.

Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка падчас урачыстай імшы ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках