25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуцкага шамана, які ішоў выганяць Пуціна, адправілі ў псіхушку

16
Якуцкага шамана, які ішоў выганяць Пуціна, адправілі ў псіхушку

Адвакаты шамана плануюць падаваць скаргі ў касацыйны суд і ЕСПЧ.

Якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які два гады таму адправіўся ў Маскву для выгнання Уладзіміра Пуціна, адправілі на прымусовае лекаванне ў псіхлякарню.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Адвакат шамана Аляксей Пранішнікаў адзначыў, што пакуль невядома, у якую менавіта ўстанову адправілі на лекаванне Аляксандра Габышава.

Шамана Аляксандра Габышава, які знаходзіўся ў СІЗА, адвезлі ў шпіталь, паколькі пачаў дзеянне прысуд пра ягонае прымусовае лекаванні ў псіхіятрычным стацыянары.

Падчас судовага разбіральніцтва ўсе апеляцыі боку абароны якуцкага шамана аб недаказанай віне і неабгрунтаваных высновах экспертаў Якуцкага псіхіятрычнага дыспансера аб яго несвядомасці былі адхіленыя.

Сам якуцкі шаман назваў абвінавачванні ў экстрэмізме палітычнымі, а ягоны бок абароны плануе падаваць скаргі ў касацыйны суд і ЕСПЧ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках