23 красавiка 2024, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову

9
Баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову

Баксёр знаходзіцца ў турме ў Жодзіне.

Жанчыне, якая яму піша, чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску. «Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку.

У жніўні 2021 года Аляксея асудзілі на два з паловай гады калоніі пасля экстрадыцыі з Расіі за тое, што ў жніўні 2020 года ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Маладзечне, нагадвае nn.by.

Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках