26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Федэрацыі хакею Беларусі сыходзіць з хакею

9
Намеснік старшыні Федэрацыі хакею Беларусі сыходзіць з хакею

Ён саступіў на выбарах у IIHF.

Намеснік старшыні Федэрацыі хакею Беларусі Сяргей Ганчароў, які вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF), заявіў, што сыходзіць з хакею.

«Сыходжу з асабістых прычынаў. Сыходжу і з IIHF, і з хакею. Жыццё занадта кароткае, хочацца пажыць. Думаю, буду адпачываць найбліжэйшыя паўгода – год», – сказаў Ганчароў, паведамляе «Трибуна».

25 верасня прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакею абралі прэзідэнта Федэрацыі хакею Францыі Люка Тардыфа. На пост прэзідэнта IIHF прэтэндаваў таксама Сяргей Ганчароў. Пасля паразы ў прэзідэнцкіх выбарах ён адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру ў Раду ІІХФ і на пасаду віцэ-прэзідэнта.

Таксама ў гэты дзень павінны былі абраць новага старшыню і Федэрацыі хакею Беларусі, але паведамленняў пра вынікі пакуль няма. Старшыня ФХРБ Дзмітрый Баскаў пакінуў свой пост 10 верасня, бо быў дыскваліфікаваны IIHF з прычыны падазрэнняў у датычнасці да забойства Рамана Бандарэнкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках