23 красавiка 2024, aўторак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі экзітполаў не вызначылі пераможцу на выбарах у Нямеччыне

12
Вынікі экзітполаў не вызначылі пераможцу на выбарах у Нямеччыне

ХДЗ / ХСЗ і сацыял-дэмакраты набіраюць аднолькавую колькасць галасоў.

На парламенцкіх выбарах у ФРГ перамогу можа атрымаць як кансерватыўны блок Хрысціянска-дэмакратычнага звязу і Хрысціянска-сацыяльнага звязу (ХДЗ / ХСЗ), так і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН). Паводле звестак апытанняў выбарнікаў, апублікаваных пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання ўвечары ў нядзелю, 26 верасня, абедзве партыі набіраюць 25 адсоткаў галасоў, паведамляе DW.

На трэцім месцы – партыя "Саюз-90/зялёныя", якая набрала 15 адсоткаў галасоў. Правапапулісцкая партыя "Альтэрнатыва для Нямеччыны" і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) набралі 11 адсоткаў галасоў кожная. Паводле звестак экзітполаў сацыялагічнай службы Infratest dimap, у парламент таксама праходзіць Левая партыя, за якую прагаласавалі 5 адсоткаў выбарнікаў.

Выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 18-й паводле мясцовага часу (19-я паводле Менску). Канцлерка ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel) не вылучала сваю кандыдатуру на мінулых выбарах. Аднак яна застанецца на сваёй пасадзе, пакуль не будзе абраны яе пераемнік або пераемніца і сфармаваны новы ўрад Нямеччыны.

Найбольшая колькасць партый з моманту ўз'яднання Нямеччыны

У цяперашніх парламенцкіх выбарах удзельнічала найбольшая колькасць партый з моманту ўз'яднання Нямеччыны. Паводле звестак Федэральнай выбарчай камісіі, сваіх кандыдатаў вылучылі 47 палітычных аб'яднанняў. Рэальныя шанцы трапіць у парламент, паводле апытанняў, маюць блок ХДЗ / ХСЗ, сацыял-дэмакраты, "зялёныя", лібералы са Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП), "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АДН) і Левая партыя. Усяго за месцы ў бундэстагу змагалася рэкордная колькасць кандыдатаў – 6211, у тым ліку 2024 жанчыны.

Парламент фармуецца паводле змешанай сістэмы

Цягам апошніх 16 гадоў урад ФРГ узначальвала Ангела Меркель (Angela Merkel) з кансерватыўнага Хрысціянска-дэмакратычнага звязу (ХДЗ).

Нямецкі парламент налічвае не менш за 598 дэпутатаў. Фармуецца ён паводле змяшанай сістэмы. Палова месцаў адводзіцца кандыдатам, якія былі абраныя ў 299 аднамандатных акругах простай большасцю галасоў, гэта значыць паводле мажарытарнай сістэмы. Другая палова размяркоўваецца паміж кандыдатамі, якія прайшлі ў бундэстаг паводле партыйных спісаў, у залежнасці ад таго, колькі галасоў атрымала тая ці іншая партыя. Паводле ацэнак экспертаў, у новы склад бундэстага могуць увайсці ад 672 да 912 дэпутатаў.

Рэкордная колькасць выбарнікаў прагаласавала праз пошту

Цягам некалькіх тыдняў паступалі паведамленні пра тое, што рэкордная колькасць выбарнікаў прагаласавала праз пошту. Адна з прычынаў – пандэмія каранавірусу. Дзель такіх выбарнікаў можа скласці блізу 40% пададзеных галасоў.

Выбарнікі выбіраюць дэпутатаў 20-га ў ліку бундэстага. Праз некалькі тыдняў заканадаўцам трэба будзе абраць новага федэральнага канцлера, які потым сфармуе ўрад.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках