18 красавiка 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euronews: У Беларусі перамогуць свабода і дэмакратыя

4
Euronews: У Беларусі перамогуць свабода і дэмакратыя

Свабоду палітвязням Беларусі!

З надыходам цемры на фасадзе Палаца культуры ў цэнтры Варшавы з'явілася светлавая праекцыя – выява польскага журналіста Анджэя Пачобута, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі, піша Euronews.

Да гэтага моманту ля будынка сабраўся натоўп мітынгоўцаў – ягоныя калегі, афіцыйныя асобы Польшчы, прадстаўнікі ЕЗ і беларускай апазіцыі. Яны патрабавалі ад Менска вызваліць Пачобута і сотні іншых палітвязняў.

Адам Міхнік, галоўны рэдактар газеты Wyborcza Daily:

"Аляксандр Лукашэнка крочыў на жудасны шлях, шлях Гітлера і Сталіна, тыя забівалі найлепшых грамадзянаў сваіх краінаў. Я перакананы, што Анджэй пераможа ў гэтым супрацьстаянні. А ў Беларусі перамогуць свабода і дэмакратыя".

Карэспандэнт выдання "Газета Выборча" і актывіст "Звязу палякаў" Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку. Паводле абвінавачвання ў распальванні нянавісці і міжнацыянальнай варожасці яму пагражае да 12 гадоў турмы.

З заклікам выпусціць яго на волю выступіў шэраг польскіх СМІ. Да іх далучылася арганізацыя "Рэпарцёры без межаў", якая раней прызнала Беларусь самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках