19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шатландыі адбыўся матч за Кубак беларускага журналіста Івуліна

У Шатландыі адбыўся матч за Кубак беларускага журналіста Івуліна

Гуляла беларуская дыяспара супраць людзей са свету мастацтва.

Сёння ў Шатландыі прайшоў футбольны матч, які назвалі Кубак Аляксандра Івуліна, паведамляе «Трибуна».

Гуляла беларуская дыяспара супраць людзей са свету мастацтва. Беларуская дыяспара атрымала перамогу з лікам 11:8.

Сустрэчу можна было паглядзець на YouTube.

Спецыяльна да гэтага матчу быў выпушчаны буклет.

Нагадаем, 4 чэрвеня Аляксандр Івулін быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней яму было высунутае абвінавачванне паводле 342-га артыкула КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) і абраны захад стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках