18 красавiка 2024, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанцы назвалі самыя надзейныя красоверы

5
Брытанцы назвалі самыя надзейныя красоверы

Рэйтынг.

Брытанскае выданне Auto Express склала спіс самых надзейных поўнапрывадных красовераў на аснове апытання людзей, якія ведаюць іх лепш за ўсё – іхніх уладальнікаў.

Паводле апытання Driver Power 2021, Skoda Kodiaq заняў першае месца ў рэйтынгу надзейнасці. Уладальнікі адзначылі якаснае аздабленне салона і экстэр'еру, а таксама шырокую лінейку даступных сілавых агрэгатаў – у Вялікай Брытаніі прадаюцца дызельныя і гібрыдныя версіі.

На другім месцы ў рэйтынгу надзейнасці ідзе Hyundai Kona, на трэцім – Mazda CX-5, які ўладальнікі хваляць за выдатныя хадавыя якасці, практычнасць, стыльны дызайн і "незабівальны" салон.

На чацвёртым радку – Lexus NX, сваім узростам (цяперашняе пакаленне выпускаецца з 2014 года) і прысутнасцю ў чарговым рэйтынгу даказаў права называцца адным з самых надзейных SUV. Праўда, ягоныя "калегі" – RX і UX, якія ўвайшлі ў мінулы раз у топ-20 самых надзейных аўто сегменту, у спісе сёлета адсутнічаюць.

Пятае месца ў Driver Power 2021 заняў красовер на базе Volkswagen Golf – T-Roc, за якім ідзе Skoda Karoq. Красоверы Toyota CH-R і RAV4 занялі дзявятае і дзясятае месцы адпаведна, перад імі размясціліся Peugeot 2008 (7 месца) і Volvo XC40 (8 месца).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках