25 красавiка 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У блоку Меркель пракаментавалі свой папярэдні вынік на выбарах

5
У блоку Меркель пракаментавалі свой папярэдні вынік на выбарах

Папярэдні вынік блока Ангелы Меркель – найгоршы з 1949 года.

Кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад блока Ангелы Меркель ХДЗ / ХСЗ Армін Лашэт пракаментаваў звесткі экзіт-полаў паводле вынікаў выбараў у парламент. Пра гэта паведамляе Bild.

Паводле словаў Лашэта, партыя незадаволеная звесткамі экзіт-полаў, але зыход яшчэ не зразумелы. Ён сказаў, што будзе імкнуцца сфармаваць кіроўную кааліцыю пад кіраўніцтвам ХДЗ і ў найбліжэйшыя дні пачне перамовы з іншымі партыямі.

Кандыдат у канцлеры ад сацыял-дэмакратаў Олаф Шольц назваў папярэднія вынікі вялікім поспехам і сказаў, што яны сведчаць пра жаданне грамадзянаў змяніць уладу.

Як адзначае Associated Press, папярэдні вынік блока Ангелы Меркель – найгоршы з 1949 года. Паводле словаў Лашэта, у Нямеччыне, верагодна, будзе ўрад, які складаецца з трох партый.

Паводле звестак экзіт-полаў тэлеканалаў ZDF і ARD, дзве партыі ідуць амаль пароўну: блок Ангелы Меркель ХДЗ / ХСЗ атрымаў ад 24% да 25%, сацыял-дэмакраты – ад 26% да 25%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках