29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразвязу ёсць таемны план на выпадак «газавай вайны» з Расеяй

6
У Еўразвязу ёсць таемны план на выпадак «газавай вайны» з Расеяй
ФОТА: ТАСС

У чым ён заключаецца?

Еўразвяз распрацаваў таемны план «газавай вайны» з Расеяй. Гішпанія прапанавала іншым краінам ЕЗ аб'яднаць сваю пакупніцкую здольнасць і разам набыць стратэгічныя запасы паліва.

Пра гэта піша выданне The Times.

Як мяркуе Мадрыд, дзякуючы гэтай ініцыятыве Еўропа зможа «супрацьстаяць спробам Расеі абмежаваць пастаўкі газу і павысіць ягоны кошт» і ў выніку «перастане быць закладніцай Масквы».

Нагадаем, раней «Флот 2017» паведамляў, што 15 верасня кошт газу ў Еўропе перавысіў гістарычныя максімумы, падняўшыся да $ 970. Сярод прычынаў рэзкага скачка коштаў – маніпуляцыі РФ для запуску «Паўночнага струменю – 2», высокія кошты квотаў у вугляродных выкідах у Еўропе, а таксама ўзрослы попыт на газ у Азіі і вычарпанне запасаў у сховішчах.

Расея збывае газ у асноўным у Еўропу. Паводле звестак АПЕК, у 2019 годзе Расейская Федэрацыя экспартавала 261 млрд куб. м блакітнага паліва. Потым ідуць Катар – 143 млрд куб. м, ЗША – 132 млрд куб. м, Нарвегія – 111 млрд куб. м і Аўстралія – 100 млрд куб. м.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках