28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада перастала спраўляцца нават з самай простай задачай

14
Улада перастала спраўляцца нават з самай простай задачай

Хунта сама стварае перадумовы для галодных бунтаў.

Цукар знік з паліцаў беларускіх крамаў. Мы ўжо паказвалі фота пустых прылаўкаў. Праблема і ў сталіцы, і ў рэгіёнах – Мёры, Паставы, Крычаў, Глыбокае, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Як паведамляюць крыніцы, звязаныя з цукровай галіной, прычынаў некалькі. Па-першае, ёсць праблема з вагонамі, што ўскладняе своечасовую лагістыку. Вагонны парк зношваецца, грошай на аднаўленне няма, запчастак таксама ўсё менш (часта даводзіцца разбіраць адзін працоўны вагон, каб паправіць два іншыя). Праблема вельмі хутка нарастае, заводы не могуць ні адгружаць прадукцыю, ні атрымліваць сыравіну.

Па-другое, праз халодную вясну буракі ў верасні пачалі прыбіраць крыху пазней, чым звычайна. Таму скончаць уборку да пачатку лістапада. Увогуле ў кастрычніку буракі пры добрым надвор'і яшчэ могуць набіраць цукрыстасць. Аднак надвор'е сёння дрэнь, таму падзенне ва ўраджайнасці можа быць і на гэтым фронце.

Па-трэцяе, ёсць складанасці з кадрамі. Да прыкладу, на Гарадзейскім цукровым камбінаце да працэсу замовы новага прэса не дапусцілі прафесіянала, які засвяціўся ў пратэстах. У выніку новы прэс не можа быць усталяваны на стары падмурак – не стае апорнай здольнасці.

Увогуле праблемы з прадуктамі харчавання ў краіне – гэта яркая дэманстрацыя таго, што нават з простай задачай – накарміць краіну – хунта перастала спраўляцца. Прычына ў тым, што яна гэтага ніколі і не рабіла, а паразітавала на выніках нашай з вамі працы. Як толькі прафесіяналаў і проста працаўнікоў пачалі саджаць і выціскаць за мяжу, стала адразу відавочна, хто з'яўляецца асновай краіны. Гэта мы, а не яны. Менавіта таму яны цяпер ловяць «шпіёнаў» на вытворчасцях і развязваюць праблемы глабальнага голаду замест таго, каб ці справай заняцца, ці з'ехаць на сметнік гісторыі.

А ў «мудрыя» ж галавы прыйшла яшчэ адна класная ідэя – пачаць сеяць азімыя ў непадрыхтаваную глебу. Хунта сама стварае перадумовы для галодных бунтаў.

Нагадваем, што разам з цукрам можна зрабіць пустымі і паліцы з грэчкай – просты і бяспечны спосаб паказаць сваё стаўленне да хунты, а заадно падрыхтавацца да страйку і напалохаць ябацькаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках