19 красавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму лукашысцкія прапагандысты маўчаць пра выбары ў Нямеччыне?

13
Чаму лукашысцкія прапагандысты маўчаць пра выбары ў Нямеччыне?
ФОТА: REUTERS

Напрошваюцца два магчымыя тлумачэнні.

Выбары ў Нямеччыне закончыліся мінімальнай перамогай сацыял-дэмакратаў, піша гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім Telegram-канале. Пачынаецца працэс фармавання ўрадавай кааліцыі, і ён абяцае быць вельмі цікавым. Сусветная прэса актыўна каментуе вынікі гэтых найважнейшых еўрапейскіх выбараў 2021 года. У Францыі, Аўстрыі, Ізраілі, ЗША, нават у Кітаі, Расеі, Іярданіі і Аргентыне журналісты задаюцца лагічнымі пытаннямі: а як вынік выбараў адаб'ецца на стасунках нашай краіны з Нямеччынай і ЕЗ? Чаго ж нам чакаць ад новага ўраду ФРГ? Гэтыя ж пытанні мне ўжо шмат разоў задавалі беларускія незалежныя СМІ, якія выдатна ўсведамляюць важнасць выбараў у Нямеччыне і падрабязна асвятляюць іх.

А што ж дзяржаўная прапаганда? Яе рэпартажы і публікацыі выклікаюць толькі ўсмешку, а новы вобраз «зялёнага ворага» вытрыманы ў найлепшых традыцыях савецкай прапаганды першай паловы 1980-х гг., якая так і не здолела зразумець заходнееўрапейскі феномен «зялёнага руху». Але рэч нават не ў нямецкіх «Зялёных». У прапагандзе дзіўным чынам нават не падымаецца пытання пра тое, што могуць азначаць гэтыя выбары для Беларусі. І гэта пры тым, што Беларусь знаходзіцца ў Еўропе, а Нямеччына з'яўляецца яе важнай эканамічнай партнёркай і менавіта ад пазіцыі Берліна будзе залежаць далейшая санкцыйная палітыка ЕЗ.

Чаму ж, здавалася б, найпрасцейшае і відавочна ключавое «беларускае пытанне» гэтых выбараў не стаіць на парадку дня? Напрошваюцца два магчымыя тлумачэнні: 1) ці прапагандысты і іхнія гаспадары настолькі звыкліся існаваць у сваёй паралельнай рэальнасці інфармацыйнага вакууму, што яны сапраўды не ўсведамляюць значэнне выбараў у Нямеччыне для Беларусі; 2) ці ж самі прапагандысты адмаўляюць Беларусі ў знешнепалітычнай суб'ектнасці на еўрапейска-амерыканскім кірунку, мяркуючы, што пытанні беларуска-нямецкіх (еўрапейскіх) стасункаў ужо не ў кампетэнцыі рэжыму Лукашэнкі і цяпер будуць развязвацца выключна «старэйшым братам» з Крамля.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках