25 красавiка 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя абвесціла пра планы па-буйному здабываць газ у Чорным моры

5
Турцыя абвесціла пра планы па-буйному здабываць газ у Чорным моры
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кампанія Turkiye Petrolleri плануе прасвідраваць 40 свідравінаў на радовішчы «Сакар’я».

Дасягненне да 2027 года максімальнай здабычы прыроднага газу на нядаўна адкрытым радовішчы ў Чорным моры дазволіць Турцыі забяспечваць да траціны сваіх патрэбаў у энэрганосьбітах. Пра гэта ў апублікаваным у панядзелак інтэрв'ю агенцтву Блумберг заявіў міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Фаціх Данмез, паведамляе ТАСС.

Турцыя, як перадае агенцтва словы міністра, зможа пачаць у 2023 годзе распрацоўку гэтага радовішча з здабычы 3,5 млрд кубаметраў газу з нарошчваннем ягонай штогадовай здабычы да 15 млрд кубаметраў у наступныя чатыры гады.

З паведамлення Блумберг вынікае, што турэцкая кампанія Turkiye Petrolleri плануе прасвідраваць 40 свідравінаў на радовішчы «Сакар’я» на шэльфе Чорнага мора, разведаныя запасы якога (радовішча) ацэньваюцца на 540 мільярдаў кубаметраў. Турцыя, адзначыў Данмез, мае намер ажыццяўляць гэтыя распрацоўкі самастойна, без замежных кампаній. Міністр таксама паведаміў, што патрэбы Турцыі ў прыродным газе, як чакаецца, вырастуць сёлета на чвэрць – да 60 млрд кубаметраў.

21 жніўня 2020 года прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган абвесціў пра выяўленне ў Чорным моры буйнога радовішча прыроднага газу ля ўзбярэжжа правінцыі Сакар’я. У найбліжэйшы час, сказаў тады прэзідэнт, улады развяжуць тэхнічныя пытанні, якія тычацца здабычы газу на гэтым радовішчы і неадкладна прыступяць да бурэння. Рынкавы кошт разведаных на той перыяд новых запасаў газу быў у папярэднім парадку ацэнены на $ 180 млрд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках