29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Сённяшняй Беларусі не месца ў МАП

1
Генадзь Фядыніч: Сённяшняй Беларусі не месца ў МАП
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Улада робіць усё, каб настроіць народ супраць сябе.

Намеснік старшыні прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў praca-by.info сітуацыю з чаленствам Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП):

- Мяркуючы па развіцці падзей, мы мелі рацыю, прапаноўваючы выключыць Беларусь са складу МАП пасля леташніх падзей. Бо МАП - арганізацыя, чальцы якой карыстаюцца павагай усіх міжнародных структур. Якой павагай сёння карыстаецца беларуская ўлада?

Калі гэта не спыніць, усе незалежныя прафзвязы апынуцца пад пагрозай. І вельмі хутка Мінюст можа паставіць пытанне аб скасаванні рэгістрацыі незалежных прафзвязаў.

Безумоўна, шукаць блох у стозе сена можна бясконца, але ўладам не варта забываць і іншае залатое правіла: не капай яму другому... Рэпрэсіі напалохаюць адных, але іншых прывядуць да шалу.

Асабіста я не сумняваюся, што ўлада зробіць усё магчымае, каб зачысціць незалежную прафсаюзную прастору. Незалежныя прафзвязы невялікія, але адыгрываюць вельмі важную ролю ў працоўных і сацыяльных дачыненнях.

Улада робіць усё, каб настроіць народ супраць сябе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках