25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Беларускія ўлады за што біліся - на тым і скруціліся

10
Палітолаг: Беларускія ўлады за што біліся - на тым і скруціліся
АЛЯКСАНДР КЛАСКОЎСКІ

Рэжым разгублены.

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб сітуацыі на межах Беларусі. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі сілавога блока краіны.

З незвычайнага - сітуацыя з мігрантамі была названая «гуманітарнай катастрофай». Цікава, што раней такое вызначэнне зыходзіла ад літоўскага і польскага бакоў.

Дык чаго ж чакаць у гэтым кірунку - спробу нармалізаваць сітуацыю з мігрантамі або, наадварот, яшчэ большай плыні ахвотных трапіць праз Беларусь у краіны Еўразвязу?

- Сочачы за сённяшняй нарадай, дзе Лукашэнка канстатаваў, што мігранты сталі праблемай і для Беларусі, у краінах Еўразвязу могуць сказаць: «Беларускія ўлады за што біліся – ад таго і скруціліся», - кажа ў экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» Аляксандр Класкоўскі. - Суседзі сцвярджаюць, што гэты крызіс ствараўся штучна, і цяпер усё вяртаецца бумерангам.

З аднаго боку, нелегалы прадаўжаюць прыбываць у Беларусі, бо яны разумеюць, што тут на халяву можна праскочыць. З іншага, бачым, як палякі, літоўцы, латышы сталі жорстка адказваць. Для афіцыйнага Менску гэта пэўная нечаканасць, бо думалі, што «гнілая Еўропа» з яе гуманізмам не знойдзе сіметрычны адказ.

Калі глядзець, як асвятляюць падзеі на мяжы беларускія дзяржаўныя медыі і СМІ суседніх дзяржаў, то гэта можна назваць інфармацыйнай вайной. Цяжка дакапацца да ісціны. З таго, што мы ведаем: палякі, літоўцы, латышы і сапраўды, не цацкаюцца з мігрантамі, вяртаюць іх.

Калі людзі з праблемных краін, дзе ідуць войны, масава вяртаюцца ў Беларусь, то гэта стварае пагрозу і для бяспекі нашай краіны.

У мяне такое ўражанне, што беларускі бок трохі разгублены, і думае, як паціху выходзіць з гэтай сітуацыі.

Лукашэнка рэфрэнам паўтараў: вы супраць нас санкцыі ўводзіце, чаго гэта мы будзем вас абараняць. Гэта такое чарговае запрашэнне да перамоваў, да торгу. І ў гэтай, і ў іншых тэматыках.

Аднак, рыторыка Лукашэнкі застаецца ранейшай: дэманстрацыя сваёй нязломнасці, цвёрдасці - гэта звычайны ягоны стыль. Але ёсць такія ноткі, якія паказваюць, што беларускі бок усё ж будзе выкіроўваць у гэтай сітуацыі. Перспектыва неяк перамагчы ЕЗ і схіліць да перамоваў на сваіх пазіцыях усё больш прывідная, - мяркуе Аляксандр Класкоўскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках