23 красавiка 2024, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія забароны пачалі дзейнічаць у Афганістане пасля прыходу талібаў: спіс

Якія забароны пачалі дзейнічаць у Афганістане пасля прыходу талібаў: спіс

Напрыклад, у краіне забаранілі падстрыгаць бароды.

Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане радыкальнай групоўкі «Талібан» у краіне пачалі дзейнічаць строгія забароны. Напрыклад, нядаўна талібы забаранілі барбершопам краіны падстрыгаць бараду, бо, на іх думку, гэта парушае ісламскія законы, піша zn.ua.

Сярод іншых так званых «новаўвядзенняў» талібаў з'яўляюцца:

- забарона музыкі ў краіне - на думку прадстаўнікоў «Талібану», музыка забароненая ў ісламе;

- забарона мясцовым жыхаркам выходзіць на працу - талібы патлумачылі гэта тым, што баевікі могуць дрэнна сябе паводзіць, таму пакуль новая ўлада не можа даваць жанчынам гарантый бяспекі. На працу дазволілі выйсці толькі тым, каго не могуць замяніць мужчыны і прыбіральшчыцам прыбіральняў.

- забарона жанчынам займацца спортам - ім забараняецца займацца ўсякім тыпам спорту, які «агаляе іх цела»;

- забарона жанчынам вучыцца - толькі хлопчыкі сярэдняй і старэйшай школы могуць вярнуцца ў школу;

- забарона пратэстаў у краіне - талібы адзначылі, што арганізатараў пратэстаў і мітынгоўцаў будуць караць.

Падчас знаходжання талібаў ва ўладзе ў Афганістане ў 1996-2001 гадах у краіне дзейнічала большасць з гэтых забаронаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках