19 красавiка 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: У графіку Пуціна не было кантактаў з Лукашэнкам у Сочы

38
Пяскоў: У графіку Пуціна не было кантактаў з Лукашэнкам у Сочы

Навошта Таракан лётаў у Сочы?

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін не планаваў сустракацца з Лукашэнкам, калі той знаходзіўся ў Сочы. Пра гэта паінфармавала агенцтва ТАСС.

- У нас у графіку на гэты момант няма якіх-небудзь элементаў працоўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расею. Гэта значыць, што нейкіх кантактаў не запланавана, - сказаў Пяскоў.

Нагадаем, што 24 верасня самалёт Лукашэнкі вылецеў з Менска і прызямліўся ў Сочы. Крыху пазней расейскія інфармагенцтвы паведамілі пра тое, што Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы з прыватным візітам.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках