19 красавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі выключыў РФ і Кітай з будаўніцтва АЭС у краіне

7
Прэзідэнт Чэхіі выключыў РФ і Кітай з будаўніцтва АЭС у краіне

Гэта адбылося пасля абвінавачванняў у дачыненні ГРУ РФ да выбухаў на чэшскіх складах боепрыпасаў.

Чэхія выключыла Кітай і Расею з будаўніцтва новага энэргаблока на атамнай электрастанцыі «Дукованы». Ён падпісаў закон, які прадугледжвае выключэнне «Расатама» і кітайскіх кампаній. Чэхія ўпершыню абвясціла аб планах выключыць РФ з конкурсу ў красавіку 2021 года на фоне датычнасці Расеі да арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у чэшскай вёсцы Вэрбеціцэ ў 2014 годзе, калі загінулі два чалавекі.

«Чэшская тэлевізія» паведаміла, што паводле новага закона, на будаўніцтве энэргаблока АЭС і падчас яго абслугоўвання могуць быць выкарыстаны толькі тэхналогіі падрадчыкаў з краін, якія падпісалі пагадненне аб дзяржаўных закупках ад 1996 года. Расея і Кітай не падпісалі пагадненне.

Будаўніцтва новага энэргаблока было запланавана на 2029 год, кошт праекта - прыкладна 6 мільярдаў еўраў.

22 красавіка Чэшскі Сенат прызнаў выбухі ў Вэрбеціцэ ў 2014 годзе актам дзяржаўнага тэрарызму супраць краіны-сябраў ЕЗ. Адказнасць за выбухі парламентарыі ўсклалі на Расею і яе спецслужбы. У гэты ж час Чэхія выслала 18 расейскіх дыпламатаў.

Расея ў адказ выправадзіла з краіны і абвясціла «персонамі нон грата» 20 супрацоўнікаў чэшскай амбасады.

Расследаванне выбуху ў Вэрбеціцэ працягвалася 6,5 гадоў. Склады выкарыстала камерцыйная кампанія Imex Group. Яна планавала прадаць партыю зброі балгарскай фірме Emco, з Балгарыі яна павінна была адправіцца ва Украіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках