19 красавiка 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Лукашэнка паўтарае шаблоны расейскай прапаганды

4
МЗС Украіны: Лукашэнка паўтарае шаблоны расейскай прапаганды

Суседзі Беларусі не ўспрымаюць трызненне Сінепальцага.

Украіна не мае намеру ўмешвацца ў справы Беларусі, паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Алег Ніколенка. Сённяшнія заявы Лукашэнкі пра «вайсковыя лагеры ва Украіне», дзе нібыта рыхтуюць дыверсантаў, Ніколенка назваў беспадстаўнымі інсінуацыямі.

«Чарговым разам сталі сведкамі беспадстаўных інсінуацый у адрас Украіны з боку Лукашэнкі. (...) Украіна ніколі не ўмешвалася і не плануе ўмешвацца ў справы Беларусі, а таксама не будзе ствараць ніякіх пагроз для бяспекі беларускага народа. (...) Відавочна, што Лукашэнка ўжо цалкам засвоіў шаблоны расейскай прапагандысцкай рыторыкі што да пагроз з боку краін Захаду і Украіны між іншым», - адзначыў спікер украінскага МЗС у каментары «РБК-Украина».

Ніколенка нагадаў: кажучы пра «прывідныя амерыканскія базы і лагеры баевікоў ва Украіне», дыктатар сам ператварае Беларусь у суцэльную вайсковую базу Расеі. Пасля вучэнняў «Захад-2021» РФ пакінула на сваёй тэрыторыі і ў суседняй Беларусі 19 батальёнаў-тактычных груп колькасцю амаль 1 тысяча вайскоўцаў кожная.

У планах дыктатара таксама купіць у Расеі ўзбраенняў на 1 млрд даляраў, у тым ліку зенітныя ракетныя комплексы С-400. Імі Лукашэнка плануе «ўзмацніць» ўчастак мяжы з Украінай.

«Менавіта з боку Расейскай Федэрацыі сёння ідзе асноўная пагроза для Украіны, Беларусі і дружалюбнага нам беларускага народа. Захаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а не ператварыцца ў прыдатак Расеі - вось над чым варта напраўду задумацца ў Менску», - падкрэсліў спікер МЗС.

Украіна будзе ўсімі сіламі і сродкамі абараняць сваю свабоду, незалежнасць і свабодны дэмакратычны выбар украінскага народа на карысць еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі, дадаў ён.

«Мы робім гэта не супраць кагосьці, а выключна таму, што бачым будучыню Украіны ў аб'яднанай сям'і свабодных еўрапейскіх народаў. І такая ж будучыня адпавядае інтарэсам Беларусі», - рэзюмаваў Ніколенка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках