20 красавiка 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя Менскага электратэхнічнага завода звярнуліся да завадчан іншых прадпрыемстваў

5
Працоўныя Менскага электратэхнічнага завода звярнуліся да завадчан іншых прадпрыемстваў
ФОТА: BYMEDIA

Наша рашэнне - страйк.

Рабочыя МЭТЗ ім. Казлова звярнуліся да завадчан іншых прадпрыемстваў:

- Прывітанне, чалавек працы. Я ведаю, як цяжка табе зараз прыняць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Ты доўга заплюшчваў вочы на зніжэнне свайго заробку, - і ён знізіўся да ўзроўню, неабходнага толькі для выжывання.

Ты не захацеў аднойчы супраціўляцца кантрактнай сістэме і страціў магчымасць выбіраць калі табе звальняцца з працы. Цяпер цябе могуць звольніць проста за іншадумства ў любы момант.

Ты адмовіўся (ці не ведаў пра такое) ад права ўдзельнічаць у размеркаванні прыбытку, які сваім талентам і здароўем прыносіш прадпрыемству - і знайшліся тыя, хто вырашае за цябе, колькі табе дастаткова, каб заўтра ты зноў мог араць і якіх умоў на сваім працоўным месцы ты варты.

Ты адмовіўся таксама ад інструкцый тэхнікі бяспекі, бо ты згодны пакідаць свой подпіс у журнале па ТБ без інструктажу, і адказнасць за сваё жыццё цяпер нясеш толькі ты, а дзяржава і наймальнік яшчэ пакараюць цябе штрафам, калі ты станеш калекай.

Ты прымаў гэтыя рашэнні, не думаючы пра наступствы, а кожнае тваё дзеянне або адмова ад дзеяння прыводзіць да выніку.

Табе падабаецца вынік адмовы ад дзеянняў?

Калі не, заклікаю цябе далучыцца да тых, хто гатовы ўплываць на жыццё краіны шляхам актыўных і згуртаваная калектыўных дзеянняў, накіраваных на вынік, які патрэбны ўсім нам:

Нам неабходна аднавіць справядлівасць!

Нам неабходна вярнуць базавыя правы чалавека!

Нам неабходна самім выбіраць кіраўнікоў усіх узроўняў, у тым ліку і на нашых прадпрыемствах!

Нам неабходна ўдзельнічаць у палітыцы і эканоміцы нашай краіны нароўні з гэтымі кіраўнікамі!

Наша рашэнне - байкот.

Наша рашэнне - страйк.

Страйку быць!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках