24 красавiка 2024, Серада, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг партый на Украіне ўзначалілі «Слуга народа» і «Европейская солидарность»

20
Рэйтынг партый на Украіне ўзначалілі «Слуга народа» і «Европейская солидарность»

Апублікаваныя вынікі апытання.

Украінцы вызначыліся з партыямі, якія будуць падтрымліваць на выбарах у Вярхоўную Раду. У выпадку правядзення выбараў у парламент праходзяць пяць палітычных сілаў. У рэйтынгу выразна вызначыліся два лідары - партыя «Слуга народа» і «Еўрапейская Салідарнасць».

Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага цэнтрам «Соцыс» 16 - 21 верасня 2021, паведамляе Цензор.НЕТ. Усяго былі апытаныя 2000 рэспандэнтаў па ўсёй краіне, выключаючы Крым і непадкантрольныя ўкраінскай уладзе часткі Данецкай і Луганскай абласцей. Статыстычная хібнасць выбаркі 2,4%.

Сярод тых, хто будзе галасаваць на выбарах, 26,4% падтрымаюць партыю «Слуга народа». 19,1% - прагаласуюць за «Еўрапейскую Салідарнасць».

Таксама яшчэ тры партыі пераадольваюць прахадны бар'ер у парламент: за АПЗЖ гатовыя галасаваць 12,7%, за «Бацькаўшчына» - 10,3%, за партыю «Сіла і гонар» - 7,7%.

Астатнія палітычныя сілы не пераадольваюць 5% бар'ер для праходжання ў парламент.

Згодна з вынікамі апытання, большасць украінцаў лічаць, што падзеі ў краіне ідуць у няправільным кірунку. 60,8% украінцаў лічаць, што падзеі ва Украіне развіваюцца ў няправільным кірунку і толькі 22,8% - лічаць, што сітуацыя ў дзяржаве рухаецца ў правільным кірунку.

Таксама 41,6% апытаных заяўляюць, што трываць цяперашняе становішча ў краіне ўжо проста немагчыма, а 41,5% - лічаць, што жыць стала цяжка, але можна трываць, і толькі 13% рэспандэнтаў сказалі, што ўсё не так і дрэнна ў краіне.

Акрамя гэтага, пераважная большасць украінцаў мае негатыўныя эмоцыі да цяперашняй улады - 87,5% апытаных. Між іншым, расчараванне адчуваюць 44,1% украінцаў, трывогу - 15,5%, адчай - 9,1%, абыякавасць - 8,2%, страх - 5,5%, нянавісць - 5,2%. Толькі 21,3% апытаных адчуваюць надзею ў адносінах да цяперашняй улады ва Украіне, цікаўнасць - 5,9%, а аптымізм - 5,7%, сімпатызуюць украінскай уладзе на сённяшні дзень - 3,4% апытаных, адчуваюць упэўненасць - 2,5 %, а гонар - 1,1%.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках