16 кастрычнiка 2021, Субота, 11:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Палёт «чорнага лебедзя»: Што было за кадрам і стала падставай для выкліку Лукашэнкі ў Сочы

22
Палёт «чорнага лебедзя»: Што было за кадрам і стала падставай для выкліку Лукашэнкі ў Сочы

Тыдзень, які пачаўся, будзе вельмі цікавым.

У Сочы было горача. У прамым і пераносным сэнсе. Крыніцы тэлеграм-канала «Нік і Майк» кажуць, што сярод іншага гаварылі пра межы. А менавіта – пра нелегальную міграцыю і пра тое, што лавачку з гібрыднай вайнушкай супраць ЕЗ час згортваць. Давялося нават збіраць экстранную нараду ў палацы.

А што ж было за кадрам і стала падставай для выкліку ў Сочы?

Адной з «геніяльных» задумак было зладзіць маштабную правакацыю на мяжы. І ў апошні час тым самым палякам гадзілі, як маглі. Ад трупаў на мяжы, метадону дзецям ірацкіх уцекачоў, накіравання зброі ў бок польскіх памежнікаў з дэманстрацыйнай перазарадкай да шпуляннем петардаў і муляжоў самаробных выбуховых прыладаў праз мяжу.

У чыім хворым мозгу нарадзілася гэтая бздура, не бярэмся судзіць. Хутчэй за ўсё, спрацаваў калектыўны запалёны розум, ён жа калектыўны маразм. Але такія акцыі павінны справакаваць памежны канфлікт. З улікам таго, што Польшча краіна NATO, гэты канфлікт будзе з'яўляцца больш сур'ёзным, чым проста спрэчка двух суседзяў.

Сіняпальцаму надта ж трэба, каб за яго цягала каштаны з агню Расея. Тады зноў ёсць шанец «паміж плыняў» без рэферэндумаў, канстытуцый і транзітаў...

Сцэнар у Маскве прачытаны раней, чым ён быў напісаны. Вось і паклікалі на дыван. Трэба адмотваць назад і забіраць у сіняпальцага запалкі. Надта ж ён наблізіўся да сцэнару Рэйхстага або Гляйвіца. Тыдзень, які пачаўся, будзе вельмі цікавым у плане развіцця крызісу мігрантаў. З іншага боку, гэта адзін з тых самых рукатворных чорных лебедзяў, якія паскараюць падрыхтоўку пятага пакету санкцый у больш цвёрдым рэжыме.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».