28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікоптар на Камчатцы ўпаў побач з базай атамных падводных лодак

Гелікоптар на Камчатцы ўпаў побач з базай атамных падводных лодак

Недалёка знаходзіцца таксама рэзідэнцыя губернатара Камчаткі.

Аварыя прыватнага гелікоптара Sud-Aviation Gazelle у Камчацкім краі (РФ) адбылася ля ўрадавай базы адпачынку «Сыпучка», дзе жыве губернатар Камчаткі Уладзімір Соладаў, 27 верасня паведамляе мясцовае выданне «Кам24» са спасылкай на крыніцу ў краявым ўрадзе.

Паводле ягоных звестак, гелікоптар заваліўся на бок пры пасадцы за 40–50 метраў ад самой рэзідэнцыі праз раку Паратунка. Пры гэтым крыніца паказвае, што за 150 метраў ад месца аварыі знаходзіцца кантрольна-прапускны пункт на ўездзе ў ЗАТУ Вілючынск, дзе размешчаная база атамных падводных лодак.

Сам губернатар, хутчэй за ўсё, на момант авіяздарэння адсутнічаў у рэзідэнцыі, бо вылецеў у паўночныя раёны Камчаткі з працоўнай паездкай.

23 верасня ў адпаведнасці з планам баявой падрыхтоўкі вайсковай часткі 2151 блізу 22:00 паводле мясцовага часу гелікоптар Ка-27 падняўся ў паветра. На ягоным борце былі пяць чалавек. Прыблізна праз 40 хвілінаў палёту сувязь з экіпажам знікла. Адразу пачаліся пошукі.

У пятніцу раніцай зніклы гелікоптар Ка-27 памежнай службы быў знойдзены на паўднёвым схіле гары Вострая паблізу вёскі Сасноўка Ялізаўскай раёна Камчацкага краю.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках