19 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Байдэн зацікавіўся прапановай Пуціна

4
WSJ: Байдэн зацікавіўся прапановай Пуціна
ДЖО БАЙДЭН

Але на сустрэчы высокапастаўленых вайскоўцаў расейцы не далі ніякіх абяцанняў амерыканцам.

Падчас сустрэчы двух топавых вайскоўцаў ЗША і Расеі ў Хельсінкі абмеркавалі магчымасць выкарыстання амерыканскімі вайскоўцамі расейскіх базаў у краінах сярэдняй Азіі – Таджыкістане і Кыргызстане, прыводзіць артыкул амерыканскай газеты The Wall Street Journal «Люстэрка тыдня. Украіна».

Крыніцы WSJ кажуць, што ЗША шукаюць новыя магчымасці для маніторынгу і рэагавання на пагрозы тэрарыстаў з боку Афганістана пасля таго, як гэтую краіну пакінулі ўсе амерыканскія вайскоўцы. Пры гэтым на сустрэчы кіраўнік генеральнага штаба УСРФ Валерый Герасімаў нічога не паабяцаў кіраўніку Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў ЗША генералу Марку Мілі. Хоць летам расейская газета «Коммерсант» пісала, што прэзідэнт РФ Пуцін на саміце ў Жэневе прапанаваў амерыканскаму калегу Байдэну разам выкарыстоўваць расейскія ваенныя базы ў Таджыкістане і Кыргызстане для каардынацыі дзеянняў на афганскім напрамку.

Тады крыніцы «Коммерсанта» казалі, што гэта мог бы быць абмен інфармацыяй з дронаў. Тады расейскія крыніцы газеты казалі, што амерыканцы «не далі выразнага адказу, што наводзіць на думку, што, магчыма, у іх усё ж іншыя мэты».

Крыніцы The Wall Street Journal таксама пацвердзілі такую прапанову Пуціна Байдэну, але падкрэслілі, што няясна, ці гаварыў гаспадар Крамля сур'ёзна. На сустрэчы ў Хельсінкі Мілі спрабаваў удакладніць у Герасімава, што меў на ўвазе Пуцін.

У Пентагоне кажуць, што паміж ЗША і Расеяй захаваліся толькі мінімальна неабходныя кантакты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках