19 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы найбліжэйшы сябар Пуціна: Мядзведзеў не хацеў аддаваць крэсла

13
Былы найбліжэйшы сябар Пуціна: Мядзведзеў не хацеў аддаваць крэсла
ФОТА: KREMLIN.RU

Ён сур'ёзна думаў пра новае балатаванне на пасаду прэзідэнта Расеі.

Дзмітрый Мядзведзеў, які быў прэзідэнтам Расеі ў 2008–2012 гадах, планаваў балатавацца на другі тэрмін. Пра гэта ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выданні "Гардон" Дзмітрыю Гардону расказаў расейскі бізнэсмэн, былы чалец Рады Федэрацыі РФ, былы блізкі сябар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Сяргей Пугачоў, які знаходзіцца ў вышуку на радзіме, жыве ў Францыі і судзіцца з Расеяй у Гаазе праз актывы коштам $ 15 млрд.

Пугачоў і Пуцін пазнаёміліся ў пачатку 1990-х гадоў, а блізка мець зносіны пачалі ў 1996-м. Паводле словаў бізнэсмэна, з Пуціным з сярэдзіны 1990-х і прыкладна да 2010 года яны праводзілі вельмі шмат часу разам і мелі зносіны практычна штодня, у тым ліку разам адзначалі дні народзінаў і іншыя сямейныя святы. У СМІ Пугачова называлі "банкірам Крамля" і "банкірам Пуціна".

Бізнэсмэн сказаў, што Пуціна і Мядзведзева звязваюць асаблівыя стасункі.

"Для мяне незразумелыя. Таму што ніякіх заслуг, акрамя праблемаў з перадачай назад крэсла прэзідэнта, я не ведаю", – адзначыў Пугачоў.

Паводле словаў бізнэсмэна, у канцы першага прэзідэнцкага тэрміну Мядзведзеў сур'ёзна думаў пра новае балатаванне.

«Прынамсі ён сабраў сваіх прыхільнікаў і сказаў, што ідзе на выбары. Маўляў, на другім тэрміне ў мяне ніякіх абавязальніцтваў перад Пуціным няма. Гэта было ноччу, гадзіне а чацвёртай. А а 10 ранку ён вымавіў палымяную прамову пра тое, што адзіным кандыдатам ад "Адзінай Расеі" можа быць толькі Уладзімір Уладзіміравіч (верагодна, гаворка ідзе пра XII з'езд партыі "Адзіная Расея", якi адбыўся 24 верасня 2011 года і на якім тагачасны прэзідэнт РФ Мядзведзеў сказаў: "Я мяркую, што было б правільна, каб з'езд падтрымаў кандыдатуру старшыні партыі [прэм'ера-міністра] Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта краіны". – "Гардон")», – сказаў Пугачоў.

Ён адмовіўся расказаць, што адбылося за гэтыя шэсць гадзінаў, калі Мядзведзеў кардынальна змяніў сваё меркаванне.

"Я сёе-тое ведаю, але гэта, так бы мовіць, непублічная інфармацыя. Скажам, на Мядзведзева націснулі – і ён пагадзіўся", – адзначыў Пугачоў.

Паводле ягоных словаў, Мядзведзеў "катэгарычна" не хацеў аддаваць пасаду прэзідэнта РФ і перад выбарамі не размаўляў з Пуціным.

"Яны шэсць месяцаў да выбараў не размаўлялі. Увогуле не мелі зносінаў і не сустракаліся", – паведаміў Пугачоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках