25 красавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 70% немцаў не ўхваляюць намеры лідара партыі Мэркель узначаліць урад

Больш за 70% немцаў не ўхваляюць намеры лідара партыі Мэркель узначаліць урад

Нямеччына хоча зменаў.

Большасць немцаў не хочуць, каб лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Армін Лашэт паспрабаваў сфармаваць кааліцыю і ўзначаліць новы ўрад.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на DPA, пра гэта сведчыць апытанне Civey Institut, праведзенае на замову газеты Augsburger Allgemeine.

Нагадаем, на федэральных выбарах ХДС-ХСС атрымалі рэкордна малую падтрымку - 24,1%, саступіўшы першынство сацыял-дэмакратам. Але пасля гэтага Армін Лашэт заявіў, што ўсё адно паспрабуе сфармаваць кааліцыю вакол ХДС і ўзначаліць урад. Некаторыя ўплывовыя палітыкі з верхавіны партыі пераконваюць яго адмовіцца ад гэтай ідэі і намагаюць, што вынікі выбараў не даюць яму адпаведнага мандата.

Сацапытанне Civey паказала, што 71% рэспандэнтаў уважаюць прэтэнзіі Лашэта на пасаду канцлера «відавочна няправільнымі» ці «хутчэй няправільнымі», тады як 22% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання. Выбарка складае блізу 5000 чалавек. Апошнюю лічбу ў значнай ступені забяспечылі выбарцы ХДС, але сярод іх падтрымка Лашэта значная: ягоныя намеры пазмагацца за пасаду канцлера падтрымалі 55% выбарцаў партыі, але 32% мяркуюць, што яму не варта спрабаваць узначаліць урад.

Яшчэ адно апытанне, праведзенае Insa на замову Bild, паказала, што большасць немцаў - 51% - у далейшым не бачаць Лашэта лідарам ХДС, тады як хацелі б бачыць яго лідарам 21%, і ўсе астатнія не вызначыліся з меркаваннем. Толькі 13% рэспандэнтаў у гэтым апытанні сказалі, што хацелі б бачыць Арміна Лашэта на пасадзе канцлера.

Апытанне на замовц вяшчальніка ARD прадэманстравала, што 55% немцаў ухваляюць кааліцыю пераможцаў - SPD з «Зялёнымі» і Свабоднай дэмакратычнай партыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках