25 красавiка 2024, Чацвер, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідае СПА ў Сербію

7
Расея перакідае СПА ў Сербію

Гэта адбываецца на фоне абвастрэння ў Косаве.

Расея перакіне сілы супрацьпаветранай абароны ў Сербію для супольных вайсковых вучэнняў, якія пройдуць у кастрычніку на фоне абвастрэння становішча ў Косаве, праз якое сербскае войска прыведзенае ў стан падвышанай баявой гатоўнасці.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў вайсковых колах, Мінабароны адправіць у Сербію комплексы «Панцыр», якія возьмуць удзел у вучэннях «Славянскі шчыт-2021».

Манеўры, са слоў крыніцы агенцтва, намечаныя на сярэдзіну кастрычніка.

У нядзелю прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч аддаў загад прывесці войска ў павышаную баявую гатоўнасць праз размяшчэнне ў прымежнай зоне атрадаў косаўскага паліцэйскага спецназа, што ў Бялградзе расцанілі як правакацыю.

Паліцэйскія атрады Косава былі накіраваныя да двух пагранічных пераходаў на поўначы краіны, дзе пражываюць пераважна этнічныя сербы, якія не прызнаюць урад у Прышціне.

Канфлікт разгарэўся пасля таго, як улады Косава абавязалі аўтамабілістаў з сербскімі нумарамі мяняць іх на часовыя нумарныя знакі пры ўездзе ў Косава. Сотні этнічных сербаў пачалі пратэсты і перацялі рух на памежных пераходах. У выніку сутычак пацярпелі не менш за тры чалавекі.

Расейскі амбасадар у Бялградзе Аляксандр Боцан-Харчанка і вайсковы аташэ генерал-маёр Аляксандр Зінчанка ў нядзелю выехалі на лінію размежавання разам з міністрам абароны Сербіі Небайшам Стэфанавічам. Як паведаміла вайсковае міністэрства рэспублікі, расейскія дыпламаты правялі агляд сіл і тактычных груп, прыведзеных у павышаную боегатоўнасць у гарнізоне Рашка і вайсковай базе Рудніца.

Лінію размежавання тым часам пачалі патруляваць сербскія знішчальнікі МіГ-29, а ў сацсетках з'явіліся фота і відэа перакідання бронетэхнікі да адміністрацыйнай мяжы з Косавам.

Аўтаномны край Косава і Метохія абвясціў незалежнасць у аднабаковым парадку ў лютым 2008 года. Яго прызналі многія еўрапейскія дзяржавы, уключаючы Нямеччыну, а таксама ЗША. Бялград уважае Косава за сваю аўтаномную правінцыю, і яго падтрымліваюць Расея, Індыя, Кітай і большасць постсавецкіх дзяржаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках