19 красавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі максімум смерцяў ад COVID-19 за дзень за ўсю пандэмію

5
У Расеі максімум смерцяў ад COVID-19 за дзень за ўсю пандэмію

Больш за ўсё новых заражэнняў зафіксаванае ў Маскве.

У Расеі ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі за мінулы дзень памерлі яшчэ 852 чалавекі. Гэта максімальны паказчык за ўвесь час пандэміі, паведамляе dw.com са спасылкай на маскоўскі аператыўны штаб барацьбы з інфекцыяй ў аўторак, 28 верасня.

Дзённая колькасць смяротных выпадкаў у Расеі перавышае 800 ужо шмат дзён. Паводле звестак аператыўнага штаба, усяго за час пандэміі ў РФ ад каранавіруса сканаў 205 531 пацыент.

Як паведаміў аператыўны штаб, за мінулы дзень у Расеі выкрытая яшчэ 21 559 выпадкаў заражэння. 27 верасня было зафіксавана 22 236 новых выпадкаў. Больш за ўсё новых заражэнняў зафіксаванае ў Маскве - 2541 (днём раней - 3387), Санкт-Пецярбургу (1530) і ў Маскоўскай вобласці (1450).

Уезд у ЗША толькі для прышчэпленых ухваленымі вакцынамі

Напярэдадні амерыканская газета The Washington Post паведаміла, што з лістапада ўязджаць на тэрыторыю ў ЗША змогуць толькі тыя, хто прышчэплены вакцынамі ад каранавіруса, ухваленымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ) або ўладамі ЗША. Гэта вакцыны, вырабленыя кампаніямі Pfizer/BioNTech і Moderna, а таксама кітайскія Sinopharm і Sinovac.

Расейскія вакцыны, у тым ліку «Спадарожнік V», у спіс адобраных прэпаратаў не ўваходзяць. Характэрна, што раней для расейцаў не было абмежаванняў на ўезд у ЗША. Для ўезду ў краіну ім былі неабходныя толькі віза і адмоўны тэст на COVID-19.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках