25 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Літва першай у Еўропе кінула выклік Кітаю

14
Чаму Літва першай у Еўропе кінула выклік Кітаю

Маленькая краіна Балтыі кідае выклік азіяцкай звышдзяржаве.

Больш, чым усякая іншая еўрапейская краіна, на канфлікт з Кітаем наважылася маленькая Літва, піша «Еўрапейская праўда».

Пра тое, як і чаму балтыйская краіна змагаецца супраць агрэсіўнага аўтакратычнага гіганта, чытайце ў матэрыяле экспэрткі ў бяспецы, міжнародных дачыненнях і інфармацыйнай бяспецы University College London Alumni Кацярыны Кістал «Літва супраць Кітая»: як маленькая краіна Балтыі кідае выклік азіяцкай звышдзяржаве.

Цяперашні канфлікт Пекіна і Вільні справакавала ліпеньская дамоўленасць паміж Літвой і Тайванем аб адкрыцці тайваньскага прадстаўніцтва ў сталіцы балтыйскай краіны і, адпаведна, офіса яго візаві ў Тайвані.

Уласна, прычыну, якая выклікала вялікі шум у Пекіне, можна разглядзець у назве прадстаўніцтва, якое пакуль існуе толькі ў планах. Бо Літва адкрыта анансавала менавіта Офіс прадстаўніцтва Тайваня.

На думку Камуністычнай партыі Кітая, такі крок будзе сігналізаваць свету пра наданне Тайваню пэўнай суб'ектнасці і суверэнітэту.

Рэакцыя кітайскага ўрада на пераход Вільняй «чырвоных ліній» была вострай, але дапушчальнай у гэтым кантэксце: у жніўні Пекін адклікаў свайго амбасадара ў Літве, пасля вымусіўшы Вільню да дзеянняў у адказ крокаў. Зрэшты, рыторыка, якая прагучала ў англамоўным Global Times ужо на наступны дзень пасля адклікання пасла КНР, была вельмі жорсткай.

Выданне, якое мае рэпутацыю рупара кітайскага ўрада, апублікавала артыкул, у якім, на фоне наўпроставых пагроз у бок афіцыйнай Вільні, адкрытым тэкстам гаворыцца, што Кітай павінен скааперавацца з Расеяй і Беларуссю, каб пакараць Літву.

А ўжо потым «пакаранне» прыйшло ў выглядзе прыпынення руху грузаў у Літву, змяншэння крэдытных лімітаў для літоўскіх кампаній, што суправаджалася падвышэннем коштаў.

Варта нагадаць, што «тайваньскай гісторыі» папярэднічаў выхад Літвы ў траўні гэтага года з фармату «17+1», які аб'ядноўвае Кітай з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Тады Літва таксама звярнулася з заклікам да іншых краін ЕЗ паступіць гэтак жа.

Зрэшты, на мінулым тыдні стала вядома, што Вільня можа пайсці яшчэ далей.

Абапіраючыся на справаздачу Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі пры Міністэрстве абароны, віцэ-міністр Маргірыс Абукявічус выступіў з заклікам устрымацца ад куплі новых і пазбавіцца ад існых кітайскіх смартфонаў, якія падтрымліваюць 5G і якія маюць пэўныя прабелы з бяспекай.

Напрыклад, эксперымент, у якім былі пратэставаныя мадэлі смартфонаў Huawei, Xiaomi i OnePlus, паказаў на магчымасць збору гісторыі праглядаў і выцеку персанальных звестак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках