23 красавiка 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе напружаная сітуацыя з COVID-19

4
У Лідзе напружаная сітуацыя з COVID-19

Праблему прызнаюць нават мясцовыя ўлады.

У Лідзе ўведзеныя дадатковыя медыцынскія пасты «чырвоных зон», ложкавы фонд для пацыентаў з каранавірусам разгорнуты да 333 месцаў. Да 18 ложкаў павялічаная ёмістасць «ковіднай» рэанімацыі. Такую інфармацыю паведамляюць мясцовыя ўлады.

У Лідзе сітуацыя з каранавірусам напружаная: лякарня і ПЛР-лабараторыя ў райцэнтры працуюць з вялікай нагрузкай.

Уведзеныя дадатковыя медыцынскія пасты «чырвоных зон», ложкавы фонд для пацыентаў з каранавірусам разгорнуты да 333 месцаў. Да 18 ложкаў павялічаная ёмістасць «ковіднай» рэанімацыі.

Шпіталізаваць у ЦРБ сталі часцей пацыентаў 30-39 гадоў, а таксама лекары кажуць, што стала больш цяжкіх формаў хваробы. У той жа час мясцовыя медыкі заўважаюць, што прышчэпленыя, калі і хварэюць, то не ў цяжкай форме. На ШВЛ ў раённай лякарні няма ніводнага вакцынаванага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках