25 красавiка 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раней невядомую песню Ленана выставяць на аўкцыён

Раней невядомую песню Ленана выставяць на аўкцыён
ДЖОН ЛЕНАН

Запіс зрабілі больш за 50 гадоў таму.

Рэдкі запіс Джона Ленана і Ёка Она выставілі на аўкцыёне ў Капенгагене. Як паведамляе ВВС, запіс зрабілі больш за 50 гадоў таму чацвёра дацкіх школьнікаў. На яго патрапіла інтэрв'ю пары і песня, якую яшчэ ніхто не чуў.

Ацэначны кошт запісу складае 32-50 тысяч даляраў.

Чацвёра школьнікаў узялі інтэрв'ю ў Ленана і Она ў студзені 1970 года. Яно прызначалася для школьнай газеты. Школьнікі ўпрасілі настаўніка адпусціць іх на сустрэчу і даць з сабой касетны магнітафон. Запіс рабіў Карстэн Хоен, а яго сябар, Джаспер Юргенс, зрабіў здымкі.

У той час яшчэ працягвалася вайна ў В'етнаме, за некалькі месяцаў да інтэрв'ю Ленан і Она зладзілі пратэст міру са свайго ложку. Яны правялі ў ім тыдзень, заклікаючы да міру ва ўсім свеце.

Падчас жа сустрэчы са школьнікамі пара выканала мелодыю Radio Peace, якая нідзе не гучала ні да, ні пасля.

«Наколькі нам вядома, адзінае месца, дзе існуе гэтая песня, гэта наша касета», - заявіў Хоен. Праз некалькі месяцаў гурт The Beatles распаўся.

Цяпер касету прадаюць на таргах, якія правядзе аўкцыённы дом Bruun Rasmussen. Разам з ёй на продаж таксама выстаўлена арыгінальная газета і 23 фатаграфіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках