20 красавiка 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўт зрабіў захапляльны здымак палярнага ззяння з космасу

1
Астранаўт зрабіў захапляльны здымак палярнага ззяння з космасу

Начны бок Зямлі асвятляў поўны Месяц.

Астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тома Песке зрабіў новы ўражлівы здымак палярнага ззяння над Зямлёй. Як паведамляе Science alert, астранаўт атрымаў выяву 20 жніўня, але апублікаваў яе толькі цяпер.

«Яшчэ адно палярнае ззянне, але гэта асаблівае, таму што вельмі яркае. Поўны Месяц асвятляе начны бок Зямлі амаль як сонечнае святло», - напісаў Песку. Астранаўт не ўдакладніў, над якой часткай нашай планеты быў зроблены здымак, таму нельга сказаць, патрапіла на яго паўднёвае або паўночнае ззянне.

Палярнае ззянне з'яўляецца праз тое, што зараджаныя часціцы сонечнага ветру сутыкаюцца з атмасферай нашай планеты. Гэтыя часціцы накіроўваюцца да полюсаў магнітным полем Зямлі. Як вядома, паток сонечнага ветру акружае планету пастаянна, але часам выкіды на Сонцы прадукуюць значна больш магутны паток, які і прыводзіць да ўтварэння моцных палярных ззянняў.

ФОТА: TWITTER.COM/THOM_ASTRO
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках