27 лiстапада 2021, Субота, 23:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія пабудуе «Дубайскія» выспы

1
Грузія пабудуе «Дубайскія» выспы

У Чорным моры Грузія створыць штучныя выспы для турызму.

Урад Грузіі заявіў пра будаўніцтва архіпелага штучных выспаў на Чорным моры, у горадзе Батумі. Міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі Натыя Турнава на прэзентацыі праекта адзначыла, што вынік будзе падобны на вядомыя Дубайскія пальмавыя выспы, паведамляе ТАСС.

Штучныя выспы для развіцця турызму пад назвай «Амбасадоры айлэнд» Грузія створыць за кошт прыватных інвестыцый. Урад краіны выдзеліў 90 гектараў у паселішчах горада «Барцхана» і «Тамар» падрадчыку «Амбасадор Батумі». Кампанія выдаткуе на будаўніцтва 100 мільёнаў даляраў.

«Я хачу павіншаваць кіраўніцтва Аджарыі, Батумі і інвестара з такой маштабнай, амбіцыйнай, цікавай ідэяй, якая мае на ўвазе стварэнне штучных выспаў і паўвостраваў», - сказала міністарка.

Са слоў прадстаўніка грузінскага ўрада, на астравах з'явіцца некалькі гатэляў у сукупнасці на 500 нумароў. Акрамя таго, на будучым архіпелагу плануюць узвесці забаўляльныя цэнтры, гандлёвыя комплексы і іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры.

Натыя Турнава адзначыла, што праект складаны з тэхнічнага пункту гледжання, таму інвестару трэба будзе правесці дэталёвае тэхніка-эканамічнае даследаванне з прыцягненнем міжнародных экспэртаў і адпаведных квалiфiкацыйных інстытутаў. Яна разлічвае, што на архіпелагу з'явяцца працоўныя месцы як мінімум для двух тысяч чалавек.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».