25 красавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung вынайшаў гадзіннік на сонечнай батарэі

4
Samsung вынайшаў гадзіннік на сонечнай батарэі

Samsung з'яўляецца не адзінай кампаніяй, якая працуе над гадзіннікам на сонечнай энэргіі.

Samsung можа выпусціць смарт-гадзіннікі, якія працуюць на энэргіі сонца. Пра гэта паведамляе нідэрландскае выданне LetsGoDigital.

Патэнт на элемент сілкавання для гадзінніка быў апублікаваны Ведамствам у патэнтах і таварных знаках ЗША (USPTO). Згодна з яго апісаннем, сонечныя панэлі ўсталёўваюцца ў раменьчык дэвайса. Гэты кампанент збірае светлавую энэргію і перадае яго на акумулятар. Сонечныя батарэі заснаваныя на палімеры з квантавымі пунктамі, што ўжываюцца для пастаяннага збору сонечнай энэргіі.

Аўтары вынаходкі адзначаюць, што новая распрацоўка з'яўляецца вельмі эфектыўнай і дазваляе аўтаномна выкарыстоўваць гаджэт. Патэнт быў адпраўлены ў USPTO яшчэ у 2019 годзе, аднак яго апублікавалі толькі ў верасні.

На думку журналістаў, гэты спосаб падсілкоўвання з'яўляецца неэфектыўным у выпадку пахмурнага надвор'я або пры нашэнні гадзінніка разам з адзеннем з доўгімі рукавамі. Samsung з'яўляецца не адзінай кампаніяй, якая працуе над гадзіннікамі на сонечнай энэргіі. Так, Garmin прапануе некалькі гаджэтаў на энэргіі сонца. Аднак кампанія адзначае, што сонечныя панэлі могуць толькі падоўжыць працу прылады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках