29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аперацыя Страйк» або астатнія прыгоды Шурыка

21
«Аперацыя Страйк» або астатнія прыгоды Шурыка

Вясёлы жнівень выдаўся ў сініх пальцаў.

Камбінаваныя дзеянні краін Еўразвязу і незадаволенасць, якая прадаўжае нарастаць унутры краіны, зводзяць узурпатара з розуму.

У гонар гадавіны 9 жніўня ЗША Брытанія і Канада ўвялі новыя магутныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Псіхафізічны стан таракана на грані. Не дарма ж яны тэстуюць аднаго з ягоных двайнікоў.

Але ўсякая спроба падхалімаў як звычайна заканчваецца няўдачай. У сетцы, вядома, пахвалілі акторскую гульню жывога шчыта Лукашэнкі, але не забывалі людзі і аб прычынах, навошта таракану звяртацца да такіх метадаў.

Бедны двайнік, сам настолькі моцна баяўся, што рыхт у рыхт як таракан нават пот з ілба выціраў. Зразумелая справа, бо ланцуговых сабак яму выдзелілі ў разы менш. Не забыліся беларусы і як віншавалі пацука летась.

Самы эпічны падарунак да дня нараджэння таракана у 21-м годзе паднёс Сяргей Дылеўскі. Пераважная большасць тэлеграм і ютуб каналаў, інфармацыйных сайтаў падтрымалі ініцыятыву рабочага лідара і далучыліся да 10 патрабаванняз БАР

Толькі адна магутная заява моцнага лідара і канкрэтныя патрабаванні да беларускіх уладаў пахіснулі псіхіку недарэкаў-кіраўнікоў прадпрыемстваў. Яны баяліся, баяцца і будуць прадаўжаць баяцца беларускіх працоўных.

Мы ўдзячныя ім за інфармацыйную істэрыку. Як напісаў адзін з рабочых БелАЗа: «У панядзелак 30 жніўня, мала хто з працоўных завода ведаў пра існаванне БАР. У аўторак пра беларускае аб'яднанне рабочых ведалі ўжо ўсе». Патрабаванні да ўлады актыўна абмяркоўваюцца ў курылках. Інфармацыю аб увядзенні ў краіне перадстрайкавага стану данесла само кіраўніцтва.

Гэтай заявы чакаў, напэўна, кожны беларус. Вялікая колькасць паведамленняў і бадзёрых каментароў - таму сведчанне. Але самае галоўнае - гатоўнасць многіх застацца дома.

Прынамсі, людзі пытаюцца адзін у аднаго: «Ну што, колькі слоікаў тушонкі перад страйкам купіў?» Гэта максімальна паказвае жаданне кожнага пачаць змяняць сваё жыццё і лёс сваёй краіны да лепшага.

Мы абавязкова даціснем нелегітымнага. Мы хочам хутка і бяспечна для кожнага пачаць будаваць дэмакратычную Беларусь. Найлепшага метаду, чым забастоўка, яшчэ не прыдумана.

Безумоўна, працуюць і санкцыі. Гэта штодня бачна па многіх пунктах. БелАЗ патануў у пазыках і цалкам ігнаруецца калісьці добрымі партнёрамі. «Гродна-Азот» кожны раз фасуе прадукцыю ў мяшкі розных кампаній-пракладак. Тысячы работнікаў «Белкалію» пераведзены на 2/3 голага акладу.

Гэтага нельга больш трываць. Запас усяго неабходнага да страйку трэба ствараць ужо цяпер. Мы спакойна зможам перажыць месяц па-за сценамі заводаў. Але сцены заводаў без нас не выстаяць. Мы ўсе - незаменныя спецыялісты ў нашых сферах. І толькі мы можам змяніць усё ў корані ўжо цяпер, проста застаўшыся дома.

Лукашысты яшчэ не ведаюць, што такое страйк па-беларуску, але яны абавязкова прачуюць яго на сваёй шкуры. «Аперацыя «Страйк» і стане астатняй прыгодай Шурыка.

Стачцы быць!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках