24 красавiка 2024, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальную карціну Бэнксі зноў выставяць на аўкцыён

2
Скандальную карціну Бэнксі зноў выставяць на аўкцыён
фота: Evening Standard

Палатно Бэнксі «Дзяўчынка з балонікам», якое самазнішчылася на аўкцыёне, ацанілі ў чатыры разы даражэй.

Бэнксі стварыў «Дзяўчынку з балонікам» у 2006 годзе паводле матываў свайго аднайменнага графіці 2002-года, піша «Вакол свету. Украіна».

У кастрычніку 2018 гады карціна была знішчаная падчас аўкцыёну убудаваным у раму шрэдэрам адразу пасля таго, як твор прадалі ананімнаму пакупніку за $1,4 мільёна. Пазней мастак паказаў, як умантажаваўваў шродэр у раму карціны некалькі гадоў таму - «на выпадак, калі яе калі-небудзь выставяць на аўкцыён». Прадстаўнікі Sotheby's заявілі, што не ведалі пра ўбудаваны ў раму шрэдэр і не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы акцыі, аднак экспэрты арт-індустрыі ўпэўненыя, што ў аўкцыённым доме не маглі не ведаць аб планах Бэнксі: карціну і аўтарскую раму старанна аглядаюць перад выстаўленнем на таргі.

Пасля самазнішчэння карціна атрымала назву «Каханне ў сметніцы». Аўкцыённы дом Sotheby's выставіць яе на таргі 14 кастрычніка ў Лондане. Цяпер карціну ацэньваюць на суму ад $5,5 да $8 мільёнаў, што як мінімум у чатыры разы вышэй за кошт, які заплаціў яе папярэдні ўладальнік на аўкцыёне 2018 года. Дом Sotheby's называе «Каханне ў сметніцы» самым вядомым творам мастацтва XXI стагоддзя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках