19 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйдзе «маладое бабіна лета»

У Беларусь прыйдзе «маладое бабіна лета»

Сонца парадуе беларусаў на гэтым тыдні.

У Беларусі пачаўся другі тыдзень восені - даведаліся, якое надвор'е нас чакае з 6 да 12 верасня. Свой прагноз агучыў метэаролаг Дзмітрый Рабаў, піша kp.by.

- Восень імкліва ўварвалася на абшары Беларусі: зачасцілі дажджы, задзьмулі паўночныя вятры. А сярэдняя тэмпература паветра ўстанавілася ніжэй за кліматычную норму, - канстатаваў беларускі сіноптык.

Дзмітрый Рабаў растлумачыў, што надвор'е ў Беларусі ў першы тыдзень верасня вызначылі атмасферныя франты, якія прынеслі халодныя паветраныя масы з паўночных шырот. Аднак ён жа паабяцаў, што халодная анамалія скончыцца ўжо праз некалькі дзён.

- Наступіць звычайнае восеньскае надвор'е, - удакладніў Дзмітрый Рабаў.

Аднак усё ж на гэтым тыдні сярэднядзённыя тэмпературы ўстановяцца ў межах 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але на гэтым тыдні з 6 да 12 верасня беларусаў будзе часам радаваць сонца. Такое надвор'е можна будзе назваць «маладым бабіным летам». Да сярэдзіны тыдня на Беларусь перамесціцца атмасферны фронт з паўночна-заходняй часткі Еўропы, які прынясе няўстойлівыя паветраныя масы.

Пацяплее ў Беларусі да канца тыдня: удзень паветра будзе прагравацца да +19... +25 вышэй за нуль.

- З тэрыторыі Польшчы ў Беларусь у другой палове тыдня прыйдзе шырокі антыцыклон, які прынясе пераменную воблачнасць. Значных ападкаў, пры гэтым, не чакаецца, толькі на паўднёвым усходзе краіны магчымы невялікія дожджы, туманы з бачнасцю да 500 метраў, - удакладніў Рабаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках